Рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятае кожнага»

2022-05-07

Супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» 7 мая 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, і ўсклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, каб выказаць словы прызнання і падзякі за шчаслівае жыццё пад мірным небам.