Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве

2023-09-12

12 верасня 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас сустрэчы творчай інтэлігенцыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан у прысутнасці Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча і Міністра культуры Рэспублікі Татарстан Ірады Аюпавай было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Установай «Музей «Замкавы комплекс «Мір» і ДБУ «Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік «Казанскі Крэмль».