Адкрыццё часовай экспазіцыі «Убачыць свет сэрцам»

2023-08-17

З 17 жніўня на мансардзе Паўночнага корпуса ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» пачала працу часовая экспазіцыя работ падапечных ДУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 1» Ерышава Аляксея Андрэевіча і Кныш Ніны Рыгораўны -  удзельнікаў майстэрні мастацкай творчасці «Вясёлка ідэй»., кіраўніцтва якой ажыццяўляецца інструктарам па працоўнай тэрапіі Лойка Таццянай Вячаславаўнай.
Ва ўмовах дастаткова закрытага соцыума, аўтары работ жывуць у некаторым родзе паралельнай рэальнасці, са сваім распарадкам, тэрапіяй, а таксама са сваімі асабістымі праблемамі. Майстэрня 
«Вясёлка ідэй», якая працуе на базе цэнтра - гэта месца, дзе ўсе гэтыя ўмоўнасці сціраюцца, і кожны чалавек можа стаць мастаком.
Большасць работ Ніны Рыгороўны выкананы ў тэхніцы алейнага жывапісу. Яна піша цудоўныя нацюрморты і пейзажы. Аляксей Андрэевіч найчасцей працуе ў жанры партрэта, пейзажа і анімалісткі. Усяго ў выставачнай зале Мірскага замка будзе прадстаўлена 38 работ. Некаторыя з іх могуць здацца крыху загадкавымі, але ў той жа час цікавымі і неверагодна прыцягальнымі.
Часовая экспазіцыя 
«Убачыць свет сэрцам» працуе па 11 верасня 2023 г. Гэта ўнікальная магчымасць азнаёміцца з творчасцю падапечных ДУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 1», якія бачаць гэты свет сваім сэрцам.
Уваход па квітках ў музей.