Музычнае шоу ў стылi Сан-Рэма

2021-07-19

У мінулую суботу Мірскі замак стаў пляцоўкай для самага іскрамётнага шоу - у рамках сумеснага праекту «Летнія музычныя вечары» салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выканалі мегахiты Сан-Рэма.

У праграму ўвайшлі лепшыя песні легендарнага італьянскага фестывалю: «Quando, quando», «Volarе», «L'Italiano», «Mambo Italiano», «Liberta», «Susanna», «Felicita» і многія іншыя мелодыі сонечнай Італіі.

Канцэрт сапраўды можна назваць адной з самых грандыёзных падзей гэтага лета ў Мірскім замку, якая падаравала гледачам мора незабыўных уражанняў і перанесла іх ненадоўга ў эпоху Тота Кутуньё, Пупо, Адрыяна Чэлентана, Аль Бана і іншых зорак казачнага Сан-Рэма.