«Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД»

2023-11-10

Дырэктар музея Аляксандр Лойка і намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Вольга Навіцкая 10 лістапада 2023 г. прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД», якая праходзіла ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Канферэнцыя праводзілася пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Выканкама СНД і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 25 прадстаўнікоў музейнай сферы з Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, а таксама каля 30 прадстаўнікоў вядучых музеяў Беларусі.

Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляліся абмен досведам працы спецыялістаў у вобласці музейнай справы; абмеркаванне пытанняў развіцця і ўкаранення новых тэхналогій у мэтах паступальнага развіцця музейнай прасторы СНД; распаўсюджванне вынікаў інавацыйных распрацовак па музеязнаўстве, рэстаўрацыі і сумежных дысцыплінах.