Мітынг-памяць «Мы славім мужнасць і гонар»

2024-02-24

23 лютага 2024 г. супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» прынялі ўдзел у мітынгу-памяці «Мы славім мужнасць і гонар», прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які прайшоў у гарадскім пасёлку Мір.

Прадстаўнікі ўлады і дэпутацкага корпуса, сілавых структур, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і школьнікі сабраліся  каля  мемарыяла загінулым у Другой сусветнай вайне, каб ушанаваць памяць загінулых абаронцаў Айчыны і падзякаваць тым, хто сёння ахоўвае мір у нашай краіне.

Па матэрыялах http://www.polymia.by/2024/02/posvyashhennyj-dnyu-zashhitnikov-otechestva-miting-proshel-v-g-p-mir-korelichskogo-rajona/