Міжнародны дзень музыкі ў Мірскім замку

2022-10-01

1 кастрычніка 2022 г. у міжнародны дзень музыкі з 14.00 да 16.00 адбылося канцэртнае выступленне навучэнцаў і выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў г. Віцебска.
У Слановай зале Мірскага замка прагучалі творы ў выкананні ансамбля народных інструментаў «Забава», створанага ў 2009 г. на базе ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №4 г. Віцебска» (кіраўнік ансамбля – Людміла Базылюк), а ў Партрэтнай зале сваім выступам парадавалі дзеці фартэпіяннага аддзялення ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска»
і ўзорны ансамбль класічнага танца «Піруэт» – адзін з вядучых харэаграфічных калектываў Віцебшчыны, адзіны ў рэспубліцы самадзейны калектыў, які працуе ў жанры «класічны танец» на высокім прафесійным узроўні. Ансамбль быў створаны ў 1991 г. на базе аддзялення харэаграфіі школы мастацтваў №1 г. Віцебска. Мастацкі кіраўнік і балетмайстар – Іна Віктараўна Паўленка (Пчолкіна).