Круглы стол

2023-12-12

12 снежня 2023 г. у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка прайшоў выязны круглы стол на тэму «Развіццё культурна-пазнавальнага турызму. Праблемныя пытанні супрацоўніцтва ўстаноў культуры з суб’ектамі турыстычнай дзейнасці».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага абласных камітэтаў, Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі, дзяржаўных музеяў Беларусі і вядучых тураператараў. Мэта круглага стала – выпрацоўка дакладнай стратэгіі і дзейсных механізмаў, якія садзейнічаюць вырашэнню праблемных пытанняў супрацоўніцтва ўстаноў культуры з суб’ектамі турыстычнай дзейнасці. У працэсе абмеркавання гэтай тэмы ва ўдзельнікаў круглага стала была магчымасць абмяняцца меркаваннямі і выслухаць розныя пункты гледжання.