Да суполкі TikTok далучыўся музей «Замкавы комплекс «Мір»

2024-01-20

У студзені 2024 г. да суполкі TikTok далучыўся музей «Замкавы комплекс «Мір».

Мы вырашылі паспрабаваць праз стварэнне кароткіх відэаролікаў натхніць нашых дарагіх падпісчыкаў вывучаць гісторыю Мірскага замка, даведвацца пра ўсё самае цікавае пра музейнае жыццё ў новым зручным фармаце.

Мы запрашаем нашых падпісчыкаў далучыцца да супольнасці TikTok (zamakmir) https://www.tiktok.com/@zamakmir.