Інтэрв'ю з Iгарам Сігавым

2021-07-09

6-7 ліпеня ў Мірскім замку адбыліся чарговыя здымкі мастацкага фільма з рабочай назвай "Абсурд" з удзелам Заслужанага артыста Беларусі Ігара Сігава. Прапануем вашай увазе невялiкае iнтэрв'ю.

 

Дзень добры, Iгар Аляксеевiч! Мы вельмі рады вітаць Вас у Мірскім замку. Сёння ў Вас такая незвычайная лакацыя для здымак. А ў якіх яшчэ знакавых месцах нашай краіны праходзілі здымкі з Вашым удзелам?

Былі здымкi ў Нясвіжскім замку, у Лідскім. Наогул, у нас краіна вялікая, здымалi ў розных гарадах.

Якая Ваша самая любімая лакацыя для здымак?

Вядома ж, я люблю больш здымацца на прыродзе, люблю выбiтныя мясцiны.

А ў гарадах?

Ну, калі гэта толькі не Лос-Анджэлес (смяецца). Мне больш падабаецца здымацца ў гістарычным кіно, але серыялы, як правіла, пра сучаснае жыццё, і здымаюцца яны ў гарадах..

Ігар Аляксеевіч, Вы затронулі тэму гістарычнага кіно, такі пытанне: якую ролю прасцей згуляць - гістарычную ці сучасную?

Я думаю, што сучасную ўсё-такі прасцей згуляць.

А цікавей якую?

Складана сказаць. Увогуле, у мяне ёсць мара зняцца ў часы "коней і мячоў", сыграць якую-небудзь сярэднявечную ролю.

Ці складана гуляць сучасную ролю ў сценах сярэднявечнага замка?

Мне здаецце, што не. Тут хутчэй лакацыя абумоўлена сцэнарам фільма. Іншае пытанне, што адчуваецца свая атмасфера датычнасці да гісторыі.

І апошняе пытанне: што Вам бліжэй тэатр ці кіно?

Тут нельга дзяліць, бо гэта абсалютна розныя рэчы. Я люблю і тэатр, і кіно. Кожны па-свойму.

Дзякуй вялікі, Ігар Аляксеевіч за інтэрв'ю. Будзем рады зноў бачыць Вас у Мірскім замку.