Гастрафэст

2021-04-15

З 15 красавіка па 2 мая 2021 г. рэстаран «Княжацкі двор», размешчаны ў Мірскім замку, далучаецца да І Рэспубліканскага гастрафэста.

Гастрафэст – гэта серыя гастранамічных фестываляў, якая прыйдзецца па душы ўсім знатакам смачнай ежы і якасных напояў. Топавыя ў сваім сегменце ўстановы прапануюць свае лепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны адрэзак часу.

Рэстаран «Княжацкі двор» у гэты перыяд прапануе сэт коштам 24 рубля, у які ўваходзіць:

  • цёплы салат з курынай печані;
  • падкалодка з беконам, хатнімі каўбаскамі і бульбянымі блінамі;
  • старабеларускія мясныя закускі;
  • кулага з «дзьмухаўцамі».

Вага сэта: 1200 г.

Госцю, які набыў сэт у рэстаране «Княжацкі двор», прадастаўляецца купон з магчымасцю атрымання зніжкі ў памеры 20% на наведванне экспазіцыі музея «Замкавы комплекс «Мір».