Дзіцячы калядны баль - 2024

2024-01-06

Новы год і Каляды – гэта час чараўніцтва, усмешак і шчасця. Усім хочацца верыць у казкі і атрымліваць асалоду ад незвычайнай, таямнічай і чароўнай атмасферы свята! Мірскі замак ведае, як зрабіць так, каб навагоднія святы прайшлі весела і цікава.

У дні навагодніх канікулаў мы былі рады запрасіць юных дам і кавалераў на Дзіцячы калядны баль, які адбыўся 6 студзеня ў Партрэтнай зале Мірскага замка. Юныя ўдзельнікі балю не толькі прадэманстравалі свае ўборы, але і навучыліся неабходнаму бальнаму этыкету, прадэманстравалі свае танцавальныя здольнасці, нацешыліся мноствам вясёлых гульняў, дапамаглі Снежнай Каралеве стаць добрай і выратавалі Загадкавую Фею!

Па завяршэнні балю кавалеры былі пасвечаны ў рыцары, а дамы сталі сапраўднымі прынцэсамі!

Мы дзякуем усім удзельнікам балю і спадзяемся, што вы не раз яшчэ будзеце нашымі ганаровымі гасцямі!