Дзень маці ў Мірскім замку

2021-10-15

Штогод 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці, адзін з самых праніклівых, шчырых і светлых святаў. Для кожнага з нас мама – гэта самы дарагі і блізкі чалавек, без якога само жыццё ўявіць немагчыма.

Музей «Замкавы комплекс «Мір» падрыхтаваў у гэты дзень для мам і іх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў прыемны сюрпрыз. 14 кастрычніка яны змаглі наведаць музейныя экспазіцыі БЯСПЛАТНА (пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае права на льготу)!

Таксама ў рамках правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, у Інфармацыйнай зале музея прайшла Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!». Любы жадаючы змог бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй маме.