● Элементы тэрыторыі II частка

● Элементы тэрыторыі II частка
● Элементы тэрыторыі II частка

ЭЛЕМЕНТЫ ТЭРЫТОРЫІ АБ'ЕКТА СУСВЕТНАЙ СПАДЧЫНЫ / 2

Замкавы комплекс «Мір» уяўляе сабой участак тэрыторыі, размешчаны ў месцы ўпадзення безназоўнага ручая ў раку Міранка са спакойным рэльефам. У межах тэрыторыі комплексу знаходзіцца вадаём, утвораны на рэчышчы безназоўнага ручая, участак пейзажнага парку ва ўсходняй частцы і рэшткі рэгулярнага парку з поўначы.

У рамках тэрыторыі аб'екта сусветнай спадчыны знаходзяцца:

- будынкі і збудаванні, якія ўзніклі да пачатку работ па рэстаўрацыі і праектаванні замкавага комплексу «Мір»

- каменны замак;

- рэшткі земляных абарончых валаў (з захаду, поўначы і ўсходу ад замка);

- рэшткі падмуркаў палаца князёў Святаполк-Мірскіх;

- флігель палаца князёў Святаполк-Мірскіх;

- царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх;

- хатка вартаўніка з варотамі;

- прыдарожная капліца;

- пейзажны парк;

- рэшткі рэгулярнага парка;

- штучнае возера з востравам.

Асноўнымі пабудовамі комплексу з'яўляюцца:

Замак, які ўяўляе сабой злёгку перакошаны ў плане чатырохкутнік абарончых сцен, якія ўтвараюць унутраны дворык, з выходзячымі за іх перыметр чатырма пяціяруснымі вуглавымі і адной шасціяруснай уязной (прымыкае да заходняй сцяны з вонкавага боку) абарончымі вежамі з шатровымі дахамі. Ніжнія ярусы вежаў у плане чатырохгранныя, верхнія - васьмігранныя. Да паўночнай і ўсходняй сцен па ўсёй іх даўжыні, з боку ўнутранага двара прыбудаваны трохпавярховы палац з скляпеннямі. Перакрыцці скляпенняў, а таксама ніжніх ярусаў палаца і веж з цагляных сутарэнняў.

Прыёмы дэкаратыўнага афармлення фасадаў заснаваны на выкарыстанні спалучэння цаглянага мура, фрагментарна ўпрыгожанага ўзорамі, выкладзенымі перапаленай цэглай, з заглыбленымі тынкавымі таніраванымі паверхнямі ніш. На паўночна-ўсходняй вежы заглыбленыя паверхні ніш распісаны паліхромнымі арнаментальнымі кампазіцыямі. У XVI стагоддзі пры афармленні фасадаў палаца і прылеглых да яго вежаў былі скарыстаны разьбяныя каменныя апраўленні праёмаў. Матэрыялы сцен і скляпенняў – цэгла, у спалучэнні з каменем, даху – чарапіца (выкарыстоўвалася звычайная і паліваная). Прафіляваныя апраўленні выкананы з пескавіку.

Максімальныя памеры збудавання ў плане 78×72 м, двара 42×42 м, вышыня (ад паверхні зямлі да карніза) веж ад 22 да 26 м, палаца - каля 17 м, абарончых сцен 11-12 м. Будаўнічы аб'ём (пасля рэстаўрацыі) 59 000 м3.

З заходняга, паўночнага і ўсходняга бакоў замка захаваліся рэшткі земляных абарончых валоў.

Цяпер у Мірскім замку працуе трыццаць дзевяць пастаянных і часовых музейных экспазіцый.

Царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх знаходзіцца на ўсход ад замка на тэрыторыі пейзажнага парка. Уяўляе сабой аднанефную цагляную царкву з крыптай і званіцай, асіметрычна прыбудаванай да галоўнага фасада. На галоўным фасадзе размешчана мазаічнае пано з выявай Хрыста, выкананае з рознакаляровай (у тым ліку і пазалочанай) смальты. Пакрыта ацынкаваным металам. Вокны абрашочаны каванымі металічнымі рашоткамі.

Прыёмы дэкаратыўнага афармлення фасадаў заснаваны на спалучэнні чырвонай паверхні цаглянага мура з багатага атынкавымі элементамі дэкору (без таніровак). Два ярусы царквы-пахавальні адкрыты для наведвальнікаў.

Домік вартаўніка зблакіраваны з варотамі знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад царквы-пахавальні на поўнач ад яе. Аднапавярховы, без склепа цагляны будынак з двухсхільным дахам. Прыёмы дэкаратыўнага афармлення фасадаў аналагічныя афармленню фасадаў царквы-пахавальні.

Цяпер у доміку вартаўніка размяшчаецца газавая кацельня для музейнага комплексу.

Scroll-Top
Scroll-Top