Адкрыцце выставы «Пакт Рэрыха – Мір праз Культуру»

2022-07-16

15 ліпеня 2022 г. адбылося адкрыццё выставы «Пакт Рэрыха – Мір праз Культуру».

Пакт Рэрыха – першая міжнародная дамова па абароне культурнай спадчыны падчас узброеных канфліктаў і ў мірны час. Ён стаў асновай сучаснай міжнародна-прававой сістэмы аховы культурных каштоўнасцей. Яго прынцыпы і нормы, яго ідэя аб Міры праз Культуру, знайшлі адлюстраванне ў Канвенцыях і пратаколах, накіраваных на ахову культурнай спадчыны, а таксама ў Прэамбуле Статута ЮНЕСКА і ў шэрагу міжнародна-прававых актаў ЮНЕСКА.

На інфармацыйных банэрах прадстаўлена гісторыя стварэння Пакта Рэрыха і міжнароднага руху ў імя захавання культуры, рэпрадукцыі ўнікальных дакументаў, карцін Мікалая Рэрыха, фатаграфій, якія расказваюць аб трагічнай гібелі помнікаў культуры ў сучасным свеце.

Адзін з раздзелаў выставы асвятляе дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне захавання культурнай спадчыны.

Выстава будзе доўжыцца да 30 жніўня 2022 года.

Уваход на выставу па квітках у музей.

Месца правядзення: Слановая зала.

Матэрыял аб адкрыцці часовай экспазіцыі на сайце Аддзялення Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў у Рэспубліцы Беларусь.

http://www.icr.by/index.php?option=com_k2&view=item&id=652:%D0%BF%D0%B0%D0%BA%D1%82-%D1%80%D0%B5%D1%80%D0%B8%D1%85%D0%B0-%D0%BC%D0%B8%D1%80-%D1%87%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B7-%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%83-%D0%B2-%D0%BC%D0%B8%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%BC-%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%BA%D0%B5&Itemid=12&lang=ru