«Мы разам!»

2022-09-17

У Дзень народнага адзінства ва ўнутраным дворыку Мірскага замка 17 верасня адбыўся святочны канцэрт «Мы разам!».

Увазе гледачоў была прадстаўленая праграма, падрыхтаваная Заслужанымі аматарскімі калектывамі Рэспублікі Беларусь – ансамблямі беларускай песні «Церніца» імя Іосіфа Несцяровіча і «Цернічка». У гэты святочны дзень яны прапанавалі лепшыя ўзоры беларускага песеннага, танцавальнага і музычнага мастацтва са свайго рэпертуару.

З дня заснавання (1984 год) нязменным кіраўніком ансамбля «Цэрніца» з’яўляецца Галіна Дзмітрыеўна Несцяровіч – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – высокапрафесійны музыкант, таленавіты майстар, які любіць беларускую народную песню. У 1998 годзе па яе ініцыятыве пры ансамблі «Цэрніца» была створана дзіцячая група «Цэрнічка», якая неўзабаве вырасла ў самастойны ансамбль, які атрымаў Ганаровае званне «Узорны», а затым «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Кіраўнікамі з’яўляюцца таленавітыя спецыялісты: вакал – Наталля Дзебыш, харэаграфія – Зоя Лапцэвіч.

Калектывы маюць некалькі камплектаў нацыянальных строяў, створаных пры выкарыстанні беларускіх традыцыйных стыляў, народных промыслаў, ткацтва, вышыўкі, пляцення з саломкі.

Базай ансамбляў «Цэрніца» і «Цэрнічка» з’яўляецца Культурна-спартыўны цэнтр УП «Мінскае аддзяленне беларускай чыгункі».

Кульмінацыяй канцэрта стаў флэшмоб пад назвай «Ніткі Сяброўства, Міру і Дабра». Прысутным ва ўнутраным двары гасцям Мірскага замка былі раздадзены флажкі і паветраныя шарыкі колераў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія сталі своеасаблівым сімвалам аб’яднання ў Год гістарычнай памяці.

Пазітыўныя і цёплыя ўражанні ад свята надоўга застануцца ў памяці не толькі ва ўдзельнікаў канцэртнай праграмы, але і ва ўсіх турыстаў, якія ў гэты дзень наведалі Мірскі замак.