Адзіны дзень бяспекі

2021-02-24

З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Яе мэта – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве, калектыве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне інфармацыйнай працы з адпрацоўкай практычных навыкаў.

Падчас акцыі будуць праводзіцца інфармацыйна-навучальныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, бяспекі працы, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першаснай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.