Музей
тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя паказы, музейныя заняткі
+375(1596)36270
+375(1596)36290
гатэль «мірскі замак»
16 нумароў спалучаюць у сабе непаўторную раскоша інтэр'ераў і сучасны камфорт
+375 (1596) 36292
+375 (29) 6809543 (Viber, WhatsApp,Telegram)
У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня знішчэння вязняў мірскага гета, якое з мая па жнівень 1942 года знаходзілася ў Мірскім замку.
Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце.
24 жніўня 2022 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў.
Флэшмоб пройдзе ў адкрытым фармаце з 1 па 17 верасня 2022 г. і прадугледжвае ўдзел любой установы культуры Беларусі.
24 верасня 2022 г. з 10.00 да 11.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія.
1 кастрычніка 2022 г. з 14.00 да 16.00 адбудзецца канцэртнае выступленне навучэнцаў і выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў г. Віцебска.
Музей запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Музей у прасторы гістарычнага аб’екта».
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»
У 2010 годзе завершана
рэстаўрацыя Мірскага замка
Работы праводзіліся за кошт сродкаў
рэспубліканскага бюджэту
Замкавы комплекс «Мір» – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, які быў уключаны ў 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
На тэрыторыі комплексу прадстаўлены Мірскі замак XVI–XX стагоддзяў, царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, руіны палаца апошніх уладальнікаў, флігель, прыдарожная капліца, англійскі пейзажны парк з возерам, рэшткі італьянскага саду, земляныя валы з бастыёнамі.
У музеі налічваецца 39 экспазіцыйных і выставачных залаў. Разам з агляднымі і тэматычнымі экскурсіямі прадугледжаны і тэатралізаваныя, а цырымонія «Вяселле ў Мірскім замку» зробіць шчаслівы дзень у вашым жыцці незабыўным.
Мірскі замак – аб’ект з развітой інфраструктурай: дзве канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 16 нумароў, рэстаран старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.
Дзверы Мірскага замка заўсёды адчынены для тых, хто шукае яркія ўражанні ад зносін з жывой гісторыяй Беларусі!
Уваход на тэрыторыю комплексу, у тым ліку ва ўнутраны двор і паркі, бясплатны. Уваход у музей платны. Прэйскурант даступны на сайце ў раздзеле «Наведвальнікам».
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна з дапамогай аўдыягіда. Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая, польская, кітайская (аўдыягід выдаецца пры прад’яўленні дакументаў, якія засведчваюць асобу).
Увага! Прытрымліваючыся рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, у мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі СOVID-19, наведвальнікам, жадаючым замовіць экскурсію, неабходна быць у масках для твару. Падчас экскурсіі абавязкова знаходзіцца на дыстанцыі не менш 1–1,5 метра адзін ад аднаго і не здымаць медыцынскую маску! Давайце будзем максімальна адказнымі і беражлівымі ў адносінах адзін да аднаго. Дзякуй за разуменне!
Увага! Музей рэкамендуе пры наведванні экспазіцый абарончых вежаў Мірскага замка звярнуць увагу на складанасці, якія могуць узнікнуць пры перамяшчэнні з яруса на ярус з-за вышыні аўтэнтычных прыступак.
Экскурсіі ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» маюць права праводзіць толькі штатныя экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі музея.
53°27'04.6''N 26 °28'22.4''E
53.451267, 26.472894