brad-crumbs

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)

2017-09-08
14:00

Інфармацыйны ліст

 

Установа “Музей “Замкавы комплекс “Мір” запрашае прыняць ўдзел у навукова-практычным семінары “GENUS ALBARUTHENICUM-2017”, прысвечаным выкарыстанню зборніка дакументаў і матэрыялаў

 

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)”.

 

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813). Падрыхтаваныя да друку дакументы і матэрыялы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё тагачасных гаспадароў Міра, мясцовых жыхароў, стан Мірскага замка, а таксама палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя працэсы ў мястэчку і  графстве. Большасць дакументаў і матэрыялаў упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Для гісторыкаў, археографаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі лакальнай гісторыі Беларусі.

 

Навукова-практычны семінар

“GENUS ALBARUTHENICUM-2017”адбудзецца 8 верасня ў Мірскім замку, пачатак а 14 гадзіне /малая канферэнц-заля/

 

У навукова-практычным семінары бяруць удзел навукоўцы і супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэалізацыі сумеснага з музеем выдавецкага праекта: Г. Брэгер, Дз. Віцько, В. Галубовіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда.

 

Абмяркоўваемае поле:

 

  • практычнае выкарыстанне апублікаваных дакументаў і матэрыялаў у навуковых, экспазіцыйных, выставачных і экскурсійных мэтах.

 

Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку.

 

Кантакт: намеснік дырэктара па навуковай і асветнікай рабоце Вольга Васільеўна Навіцкая, т. 80159628293, вучоны сакратар Ігар Мікалаевіч Ложачнік т.80293301497

Музей

тематические экскурсии, театрализованные представления, музейные занятия

Купить билет

Отель «Мирский замок»

16 номеров сочетают в себе не-повторимую роскошь интерьеров и современный комфорт

Забронировать
Ближайшее событие
08
сен

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813).