brad-crumbs

«Мір на скрыжаванні нацыянальных культур: мінулае і сучаснасць», прымеркаваную да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча

2019-09-19
10:00

Паважаныя калегі!

Музей «Замкавы комплекс «Мір»

запрашае прыняць удзел у рабоце міжнароднай

навукова-практычнай канферэнцыі

 

«Мір на скрыжаванні нацыянальных культур:

мінулае і сучаснасць», прымеркаваную да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча

Мірскі замак 19–20 верасня 2019 г.

(г.п. Мір, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл., Беларусь)

 

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Міра і рэгіёна ў ХV–XXI стст.;
  • знакамітыя роды і асобы ў гісторыі Міра і наваколля;
  • культурная і рэлігійная спадчына (архітэктура, мастацтва, асвета і інш.);
  • Мір і наваколле ў войнах XX стагоддзя і пасляваеннае адраджэнне;
  • праблемы захавання і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны Міра;
  • турыстычны патэнцыял Міра і рэгіёна.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным варыянце прымаюцца да 1 ліпеня 2019 г. на адрас: lin@mirzamak.by або linzamok@gmail.com.

Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору тэкстаў. Тэкст павінен утрымліваць поўнае імя і прозвішча аўтара, яго навуковую ступень і званні, дакладную назву дакладу без скарачэнняў. Кароткую анатацыю (summary) да 1000 знакаў з прабеламі размяшчаць на англійскай мове ў канцы тэксту. Спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не паказваюцца. Аб’ём тэксту – да 20000 знакаў з прабеламі, фармат Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал 1 пт.

Рэгламент выступлення з дакладам – 20 хвілін. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Аргкамітэт забяспечвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі.

Інфармацыя на сайце музея - www.mirzamak.by і https://www.facebook.com/zamakmir.

Кантакт:

Ігар Мікалаевіч Ложачнік, вучоны сакратар,

тэл. + 375159628291, + 375293301497

E-mail: lin@mirzamak.by, Linzamok@gmail.com

Музей

тематические экскурсии, театрализованные представления, музейные занятия

Купить билет

Отель «Мирский замок»

16 номеров сочетают в себе не-повторимую роскошь интерьеров и современный комфорт

Забронировать
Ближайшее событие
04
май

КВЕСТ «БЕЛЫЙ СЛОН»

Квест «Белый слон» – очередной эксклюзивный продукт Мирского замка.