brad-crumbs

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)

2017-09-08
14:00

Інфармацыйны ліст

 

Установа “Музей “Замкавы комплекс “Мір” запрашае прыняць ўдзел у навукова-практычным семінары “GENUS ALBARUTHENICUM-2017”, прысвечаным выкарыстанню зборніка дакументаў і матэрыялаў

 

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)”.

 

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813). Падрыхтаваныя да друку дакументы і матэрыялы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё тагачасных гаспадароў Міра, мясцовых жыхароў, стан Мірскага замка, а таксама палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя працэсы ў мястэчку і  графстве. Большасць дакументаў і матэрыялаў упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Для гісторыкаў, археографаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі лакальнай гісторыі Беларусі.

 

Навукова-практычны семінар

“GENUS ALBARUTHENICUM-2017”адбудзецца 8 верасня ў Мірскім замку, пачатак а 14 гадзіне /малая канферэнц-заля/

 

У навукова-практычным семінары бяруць удзел навукоўцы і супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэалізацыі сумеснага з музеем выдавецкага праекта: Г. Брэгер, Дз. Віцько, В. Галубовіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда.

 

Абмяркоўваемае поле:

 

  • практычнае выкарыстанне апублікаваных дакументаў і матэрыялаў у навуковых, экспазіцыйных, выставачных і экскурсійных мэтах.

 

Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку.

 

Кантакт: намеснік дырэктара па навуковай і асветнікай рабоце Вольга Васільеўна Навіцкая, т. 80159628293, вучоны сакратар Ігар Мікалаевіч Ложачнік т.80293301497

Museum

thematic excursions, theatrical performances, museum studies

Book ticket

Mir Castle Hotel

16 rooms that combine unique luxury interiors and modern comfort

Book
Soon
08
sep

Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813).