brad-crumbs

«Мір на скрыжаванні нацыянальных культур: мінулае і сучаснасць», прымеркаваную да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча

2019-09-19
10:00

Паважаныя калегі!

Музей «Замкавы комплекс «Мір»

запрашае прыняць удзел у рабоце міжнароднай

навукова-практычнай канферэнцыі

 

«Мір на скрыжаванні нацыянальных культур:

мінулае і сучаснасць», прымеркаваную да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча

Мірскі замак 19–20 верасня 2019 г.

(г.п. Мір, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл., Беларусь)

 

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Міра і рэгіёна ў ХV–XXI стст.;
  • знакамітыя роды і асобы ў гісторыі Міра і наваколля;
  • культурная і рэлігійная спадчына (архітэктура, мастацтва, асвета і інш.);
  • Мір і наваколле ў войнах XX стагоддзя і пасляваеннае адраджэнне;
  • праблемы захавання і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны Міра;
  • турыстычны патэнцыял Міра і рэгіёна.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным варыянце прымаюцца да 1 ліпеня 2019 г. на адрас: lin@mirzamak.by або linzamok@gmail.com.

Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору тэкстаў. Тэкст павінен утрымліваць поўнае імя і прозвішча аўтара, яго навуковую ступень і званні, дакладную назву дакладу без скарачэнняў. Кароткую анатацыю (summary) да 1000 знакаў з прабеламі размяшчаць на англійскай мове ў канцы тэксту. Спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не паказваюцца. Аб’ём тэксту – да 20000 знакаў з прабеламі, фармат Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал 1 пт.

Рэгламент выступлення з дакладам – 20 хвілін. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Аргкамітэт забяспечвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі.

Інфармацыя на сайце музея - www.mirzamak.by і https://www.facebook.com/zamakmir.

Кантакт:

Ігар Мікалаевіч Ложачнік, вучоны сакратар,

тэл. + 375159628291, + 375293301497

E-mail: lin@mirzamak.by, Linzamok@gmail.com

Museum

thematic excursions, theatrical performances, museum studies

Book ticket

Mir Castle Hotel

16 rooms that combine unique luxury interiors and modern comfort

Book
Soon
22
jun

THE "WHITE ELEPHANT" QUEST

The "White Elephant" quest is another exclusive product of Mir Castle.