Страўня

Рэстаран «Княжацкі двор» запрашае беларусаў і замежных гасцей акунуцца з галавой у хлебасольную атмасферу ўтульнай даўніны і атрымаць асалоду ад павольнай трапезы. 

Ён знаходзіцца ў сутарэннях Усходняга корпуса Мірскага замка, які лічыцца адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў Беларусі. Гэта ідэальнае месца для азнаямлення замежных турыстаў з асаблівасцямі нацыянальнай кухні і хараством сярэднявечнай архітэктуры нашай краіны. 

Рэстаран плошчай 250 квадратных метраў падзелены на дзве залы (Белую і Чырвоную) і змяшчае ў сабе да 45 чалавек. Яшчэ 20 месцаў прадугледжана ў двух барах. Тут па-хатняму ўтульная абстаноўка, а ў адным з бараў можна паглядзець трансляцыі спартыўных мерапрыемстваў на шырокаэкранным тэлевізары. 

Меню рэстарана «Княжацкі двор» складаюць самыя разнастайныя стравы беларускай кухні, якія адроджаны па старадаўніх рэцэптах. Нават самым патрабавальным гурманам прыйдзецца па густу, напрыклад, ялавічына з вішнёвым соўсам, рэцэпт якой захаваўся з часоў князёў Святаполк-Мірскіх, апошніх уладальнікаў Мірскага замка. 

У выхадныя дні для наведвальнікаў рэстарана выступаюць беларускія калектывы, сольныя выканаўцы розных напрамкаў і ансамблі народнай песні. 

Незабыўнае свята чакае вас у рэстаране «Княжацкі двор»! Мы дапаможам у арганізацыі і правядзенні вяселля, юбілею, банкету і любой іншай ўрачыстасці. Спецыяльна для кліента і яго гасцей нашы высокакваліфікаваныя кухары прыгатуюць асаблівую экзатычную страву па індывідуальным рэцэпце. Мы ўвасобім у жыццё любую кулінарную фантазію, а само свята зробім сапраўдным балем - яркім, раскошным і дзіўна смачным. Пры папярэднім браніраванні рэстарана ўважлівы персанал прыме і ўлічыць усе вашы пажаданні, зыходзячы з часу працы і тэхнічных магчымасцяў. Таксама мы акажам дапамогу ў складанні забаўляльнай праграмы з улікам наяўнай аўдыё-і відэаапаратуры. 

Дзверы нашага рэстарана адкрытыя для вас у панядзелак-нядзелю з 9.00 да 23.00. Перад замкам у дастатковай колькасці маюцца парковачныя месцы. 

Чакаем вас у нашым утульным кутку даўніны! 

тэл. / факс: 8 (01596) 36294 

маб .: 8 (044) 7082082 

e-mail: knyjeski_dvor@tut.by