Квэст

7, 14, 21, 28 ліпеня; 4, 11, 18, 25 жніўня; 1, 8, 15, 22 верасня

 

Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у КВЭСЦе, каб дапамагчы прадстаўнікам роду князёў Святаполк-Мірскіх разгадаць «таямніцу двух куфраў». Удзельнікі квэсту разам з кухаркай прыгатуюць страву для князя, ад жабрачкі даведаюцца аб падзеях Паўночнай вайны і схаваных каля замка скарбах, навучацца чытаць тайнапіс ...

Перад пачаткам гульні ўдзельнікі могуць самастойна азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, наведаць выставу «Ultima Ratio Regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.», а падчас гульні – скарыстацца паслугамі фотазоны.

 

Пачатак квэста – у названыя дні ў 15:00

 

Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 10 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 1 да 5.

Набыць квіткі на мерапрыемства можна ў касе музея або на сайце www.kvitki.by.

Даведкі з 9.00 да 18.00 па тэлефонах (8 01596) 28 2 70; (8 01596) 28 2 90;

(8 01596) 23 2 32