Выстава «Духоўныя вытокі малой радзімы»

2018-03-29

23 сакавіка ў Мірскім замку адбылося адкрыццё выставы «Духоўныя вытокі малой радзімы» ў рамках агульнацаркоўнага «Дня праваслаўнай кнігі», прымеркаванага да памятнай даты выдання першай на Русі дакладна датаванай друкаванай кнігі дыякана Івана Фёдарава 14 сакавіка 1564 г. На выставе прадстаўлены кнігі і царкоўныя рэчы, якія былі перададзеныя з цэркваў Мірскага прыходу. Выстава складаецца з чатырох тэматычных блокаў: «Алтарная частка», «Праз кнігу да духоўнасці», «Таемства шлюбу» і работы В. Русецкага ў тэхніцы маркетры «Праваслаўныя храмы Беларусі».  

Выстава накіравана на выхаванне падрастаючых пакаленняў у духу сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, прыцягненне грамадскай увагі і выдавецкай цікавасці да папулярызацыі духоўна-маральнай літаратуры.

Выстава будзе доўжыцца да 23 красавіка ўключна. Уваход вольны.