«Сустрэча з пісьменнікам»

2021-03-20

20 сакавіка 2021 г. у Вялікай канферэнц-залі Мірскага замка адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Ірынай Аляксандраўнай Токаравай.

Ірына Токарава – не толькі аўтар пазнавальных серый кніг для дзяцей («Казкі для вундэркіндаў», «Дзіцячы дэтэктыў», «Гісторыя для дзяцей»), яна таксама піша сцэнарыі спектакляў і мюзіклаў, вершы і музыку да іх, з’яўляецца аўтарам праектаў па духоўна-маральнаму выхаванню, метадычных распрацовак па «Асновам праваслаўнай культуры».

«Хачу жыць!» – кніга І. Токаравай, якая адрасуецца падлеткам, іх бацькам, педагогам, псіхолагам і дзіцячым урачам-нарколагам. Яна распавядае пра шкоду наркотыкаў, аб наступствах іх ужывання, пра лёсы маладых людзей, якія пайшлі па небяспечнай дарозе, а таксама пра тое, куды можна звярнуцца па дапамогу. Стыль кнігі – комікс. Акцэнт робіцца на візуальны эфект у падачы матэрыялу: мала тэксту, лаканічныя подпісы.

У ходзе мерапрыемства пісьменніца пазнаёміла са сваёй творчасцю, прадэманстравала свае кнігі і расказала пра самыя інтрыгуючыя сюжэты. У юных чытачоў была магчымасць не толькі паслухаць Ірыну Токараву, але і ўступіць з ёй у жывы дыялог, задаць пытанні і атрымаць адказы.

У завяршэнні сустрэчы была магчымасць набыць кнігі, атрымаць аўтограф ад пісьменніцы і зрабіць фота на памяць.