Трэйлавы забег і веламарафон ў Мірскім замку

2018-10-09

6 кастрычніка 2018 г. Мірскі замак стаў цэнтрам спартыўных спаборніцтваў. У трэйловым забегу і веламарофоне «Дарога замкаў», арганізатарам якіх выступіла спартыўна-масавая ўстанова «Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак», прынялі ўдзел жыхары многіх куткоў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў чакалі лінейны ультра-трэйл (бег) і крос-кантры – марафон (вела) 100 км, 42 км, 21 км, 10 км. Усе маршруты былі пракладзены па грунтавых, лясных і палявых дарогах і сцежках, па-за асфальтаваных дарог. Для юніораў і дзяцей былі арганізаваны больш кароткія і лёгкія кальцавыя маршруты са стартам і фінішам ў Мірскім замку. Дзякуючы незвычайнай назве гарадскога пасёлка – Мір, спартсмены па праву могуць лічыць, што прынялі ўдзел у чэмпіянаце Міру.