Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. XXI стагоддзе

2017-09-19

Адкрыццё 70-й юбілейнай выставы мастацкай суполкі «Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. XXI стагоддзе» адбылося 15 верасня ў Мірскім замку.

У рамках адкрыцця выступіў Валерый Мікалаевіч Выбаржанін, які перадаў у дар музею карціну «Чэрвень. Вечар» Міхаіла Леўшына. Важнай часткай праграмы стала музычнае суправаджэнне: рамансы ў выкананні пружанскай спявачкі Святланы Машкала і акампаніятара Святланы Казей.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, музычнай школы, мастацтвазнаўцы, мастакі, педагогі і проста аматары прыгожага.

Выстава будзе доўжыцца да 15 лістапада 2017 г.