Спектакль «Чорная панна Нясвіжа»

2017-08-01

Спектакль «Чорная панна Нясвіжа»
29 ліпеня 2017 г. у музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбыўся спектакль «Чорная панна Нясвіжа», арганізаваны Народным тэатрам ДУК «Ашмянскі раённы цэнтр культуры». 
У аснову спектакля пакладзена драматычная паэма Аляксея Дударава аб рамантычнай гісторыі кахання Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. 
Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.