Семінар у рамках Тыдняў устойлівага развіцця - 2017

2017-10-30

25 кастрычніка 2017 г. у музеі адбыўся семінар «Менеджмент-план аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - асноўная стратэгія развіцця лакальнага рэгіёна» ў рамках Тыдняў устойлівага развіцця - 2017.

Мэта семінара: выпрацоўка метадалогіі і ўцягванне грамадскасці і шырокага кола зацікаўленых бакоў па пытаннях падрыхтоўкі канцэпцыі менеджент-плана кіравання аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама стварэнне рабочай групы.