Семінар па практычнаму выкарыстанню зборніка дакументаў і матэрыялаў «Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)»

2017-09-08

8 верасня 2017 г. у Вялікай канферэнц-залі адбыўся навукова-практычны семінар, які быў прысвечаны выкарыстанню зборніка дакументаў і матэрыялаў «Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813)».

У навукова-практычным семінары прынялі ўдзел навукоўцы і супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэалізацыі сумеснага з музеем выдавецкага праекта: Г. Брэгер, В. Галубовіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда.

Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813). Падрыхтаваныя да друку дакументы і матэрыялы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё тагачасных гаспадароў Міра, мясцовых жыхароў, стан Мірскага замка, а таксама палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя працэсы ў мястэчку і  графстве. Большасць дакументаў і матэрыялаў упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Для гісторыкаў, археографаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі лакальнай гісторыі Беларусі.