Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Захаванне і адаптацыя культуры і спадчыны для культурных, адукацыйных і турыстычных мэтаў» ENI-LLB-2-257

2020-06-02

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Захаванне і адаптацыя культуры і спадчыны для культурных, адукацыйных і турыстычных мэтаў» ENI-LLB-2-257 ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Інструмента Суседства «Латвія-Літва-Беларусь» 2014-2020 зарэгістраваны ў базе дадзеных праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі 16 лістапада 2019 г., рэгістрацыйны нумар 2/19/001025.

Мэта праекта – садзейнічанне актыўнаму і ўстойліваму выкарыстанню культурнай і гістарычнай спадчыны ў асобных трансгранічных рэгіёнах.

Тэрмін рэалізацыі праекта 24 месяцы: з 24 сакавіка 2020 г. па 23 сакавіка 2022 г.

Аб'ём фінансавання праекта 661 680,77 еўра, 1 592 334,77 BYN.

Партнёры праекта:

1. Дырэкцыя рэгіянальных паркаў Павильняй і Веркяй (г. Вільнюс, Літва, http://www.pavilniai-verkiai.lt).

2. Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» (г.п. Мір, Беларусь, http://mirzamak.by).

3. Цэнтр даследаванняў прыроды (г. Вільнюс, Літва, http://www.gamtostyrimai.lt).

Сродкі беларускага боку будуць накіраваныя на закупку вертыкальных і гарызантальных экранаў з сэнсарнай тэхналогіяй і неабходным праграмным забеспячэннем, якія размесцяцца ў экспазіцыйных залах музея. Названыя тэхналогіі будуць выкарыстаныя для дэманстрацыі ілюстрацыйнага матэрыялу, фільмаў, гістарыяграфічныя матэрыялаў у даступнай форме зыходзячы з тэматыкі экспазіцыйных залаў. Таксама, для павелічэння патоку замежных турыстаў праектам прадугледжана набыццё 40 аўдыягідаў для індывідуальнага карыстання наведвальнікамі. З мэтай захавання ўнікальных экспанатаў XVI-XIX стагоддзяў для экспазіцыйных залаў музея будуць набыты ўвільгатняльнікі і ачышчальніка паветра. Для павелічэння турыстычнай прывабнасці музея з дапамогай укаранення сучасных тэхналогій, праектам прадугледжана набыццё і ўстаноўка праграмна-апаратных комплексаў «Галаграма кн. Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі» і «Абарончае дойлідства ВКЛ». Для папулярызацыі агульнай гісторыка-культурнай спадчыны і абмену вопытам праектам таксама прадугледжаны ўдзел у турыстычнай выставе «Адпачынак», правядзенне фотавыставы і канферэнцыі.

Сайт праграмы