Ганаровыя госці ў Мірскім замку

2019-10-21

19 кастрычніка 2019 г. ва ўрачыстай абстаноўцы Партрэтнай залы Мірскага замка адбылося ўручэнне Анастасіі Данілавай Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё беларуска-французскіх адносін і актыўную работу па вяртанні культурных каштоўнасцей. У гэты дзень Анастасія Данілава перадала ў дар музею 3 вееры ХІХ ст., якія ў будучым зоймуць сваё месца ў экспазіцыі.

Нагадаем, што раней А. Данілава аказала садзеянне музею ў набыцці дзвюх французскіх шпалер: «Пейзаж з млынам» сяр. XVIII ст. і «Замак у лесе» XVII ст.

Адміністрацыя музея выказвае шчырую падзяку Анастасіі Данілавай за дапамогу ў папаўненні музейнага фонду і фарміраванне калекцый і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.