Пячатка першых уладальнікаў Мірскага замка

2017-08-24

24 жніўня 2017 г. у экспазіцыйнай зале музея Замкавы комплекс “Мір”, прысвечанай першым уладальнікам Мірскага замка, з’явіўся дастаткова цікавы экспанат. Гэта металічная матрыца пячаткі, якая была знойдзена ў Міры на прысядзібнай тэрыторыі мясцовым жыхаром. На матрыцы пячаткі выразна відаць герб: на картушы тры ўрубы, даўжыня якіх змяншаецца зверху ўніз, над картушом – ініцыялы, дзве лацінскія літары: “І[erzy] І[linicz]”. Па сваіх асаблівасцях матрыца датуецца першай паловай XVI ст. і, па меркаванні даследчыкаў, належала ўладальніку Мірскага замка Юрыю Іванавічу Іллінічу. Памеры матрыцы: 16×18 мм, вышыня ручкі – 28 мм.