Адкрыццё выстаы «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці»
2018-10-11
11 кастрычніка 2018 г. ў межах праекта, прысвечанага ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, у музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбылося адкрыццё мастацкай выставы «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці».
Мастацкі праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».
У экспазіцыі можна ўбачыць больш за 20 жывапісных работ незвычайнага фармату, якія сімвалізуюць вектар. Аўтары прадстаўляюць гледачам сваё разуменне адзінства мінулага і будучыні, выбудоўваюць своеасаблівую сувязь часоў, логіку ператварэння аб'ектаў і прасторы, дазваляюць задумацца пра тое, як змяняецца свет і наша жыццё ў ім і як важна шукаць патрэбны вектар для далейшага шляху ўдасканалення.
Праца выставы суправаджаецца адукацыйнымі мерапрыемствамі: майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, віктарынамі.
Выстава праходзіць з 11 кастрычніка па 11 снежня 2018 года на мансардзе палаца Паўночнага корпуса.
Уваход на выставу па агульных квітках у музей.