Новыя паштоўкі ў сувенірнай краме

2017-10-09

У сувенірнай краме Мірскага замка з'явіўся эксклюзіўны тавар - незвычайныя аб'ёмныя паштоўкі з хусцінкай. Асновай для іх стварэння сталі гравюры французскіх часопісаў "La Mode" і "Journal des demoiselles», якія знаходзяцца ў калекцыі музея. У якасці спадніцы ў demoiselles выкарыстоўваецца хусцінка, дзякуючы чаму паштоўкі выглядаюць цікава і прывабна! Такі сувенір можа стаць выдатным кампліментам і знакам увагі чароўнай даме!