Навінка ад Мірскага замка

2018-01-11

З чаго павінен пачынацца новы год у музеі? Вядома ж, з новых праектаў! Нашы супрацоўнікі займаюцца распрацоўкай навінкі для аматараў камандных гульняў. Ужо ў хуткім часе мы прадставім вашай увазе чарговы эксклюзіўны прадукт музея «Замкавы комплекс «Мір» - серыю інтрыгуючых салонных гульняў па матывах сусветна вядомай гульні «Мафія». У якасці тызера прапануем вам ролік, створаны сумесна з Quester.by у рамках прома-акцыі.