«MOST»

2019-06-17

У рамках міжнароднай адукацыйнай праграмы пры падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза па пашырэнню прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС «MOST» супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» са 2 по 8 чэрвеня пабывалі ў Францыі, дзе агледзелі сады і паркі Версалю і наведалі 8 музеяў: Луўр, Музей тэкстылю і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Міжнародны цэнтр габеленаў, Музей-майстэрню кардонаў, замкі Анже, Шатадэн, Экуан, майстэрню рэстаўрацыі шпалер Шэвалье Кансервасьён.

Падчас  візіту вывучаны прынцыпы фарміравання музейных калекцый, метады экспанавання шпалераў і дываноў, методыкі кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў.