Моладзь за бяспеку

2018-10-09

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку!» 6 кастрычніка 2018 г. на тэрыторыі замкавага комплексу «Мір», прадстаўнікамі Карэліцкага РАНС былі падрыхтаваны і праведзены інтэлектуальныя віктарыны для сем'яў з дзецьмі, якія наведвалі Мірскі замак. 

Мерапрыемствы чарговы раз нагадалі, што любая надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Часцяком пажары адбываюцца па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. І вельмі важна, каб побач з дзіцем заўсёды былі бацькі або іншыя дарослыя, якія навучаць правільным дзеянням і элементарным правілам паводзін у экстрэмальных сітуацыях. 

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя сувеніры ад выратавальнікаў.