"Міс Карэлічы - 2017"

2017-03-10

7 сакавіка ў Карэліцкім раёне адбыўся конкурс "Міс Карэлічы - 2017". Пераможцай у намінацыі "Міс Фотагенічнасць» стала Яна Мароз. Конкурсную фотасесію і відэаролік дзяўчына вырашыла зняць у Мірскім замку. У якасці падарунка ад кіраўніцтва музея Яна атрымала сертыфікат на бясплатную вясельную цырымонію ў Партрэтнай зале замка. Віншуем пераможцу!