Мірскі замак прыняў удзел у выставе "Маё вяселле"

2018-03-20

17-18 сакавіка адбылася адна з самых прыгожых падзей сталіцы - выстава "Маё вяселле", на якой былі прадстаўлены лепшыя кампаніі і спецыялісты ў сферы вясельных паслуг і не толькі. 
Мірскі замак таксама прыняў удзел у дадзенай выставе і парадаваў гледачоў яркім тэатралізаваным шоў "Прапанова рукі і сэрца і вяселле ў Мірскім замку". Героі ў шляхецкіх касцюмах прадэманстравалі майстар-клас па танцах і паабяцалі, што шлюб заключаны ў Мірскім замку будзе трывалым, як яго сцены, і непарушным. 
Запрашаем закаханыя пары асабіста ў гэтым пераканацца!