Мірскі замак наведаў намеснік Прэм’ер-міністра

2019-08-19

14 жніўня 2019 г. Мірскі замак наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, якога суправаджалі першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская і намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны. Яны азнаёміліся з асноўнай музейнай экспазіцыяй і інфраструктурай замкавага комплексу.

У гэты дзень Ігар Петрышэнка правёў пасяджэнне Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму ў Навагрудскім раёне, наведаўшы г.п. Любча і Любчанскі замак, Музей габрэйскага супраціву ў г. Навагрудак, Дом-музей Адама Міцкевіча, Навагрудскі замак, Фарны касцёл.

http://novgazeta.by/news/oficialno/v-novogrudke-prokhodit-vyezdnoe-zasedanie-mezhvedomstvennogo-ekspertno-koordinatsionnogo-soveta-po-t/

https://www.yandex.by/turbo?text=https%3A%2F%2Fgrodnonews.by%2Fnews%2Fvlast%2Fnovogrudskiy_rayon_s_rabochim_vizitom_segodnya_poseshchaet_zamestitel_premer_ministra_belarusi_igor_.html&d=1