Мірскі замак праз віртуальныя акуляры

2017-08-29

Выдатная навіна для аматараў віртуальнай рэальнасці – зараз у Мірскім замку можна набыць незвычайныя акуляры.

Для прагляду 3D-версіі неабходна знайсці QR-код на скрынцы, перайсці па спасылцы і загрузіць спецыяльны дадатак, уставіць тэлефон у акуляры VR (віртуальнай рэальнасці) і «перамяшчацца» ў прасторы, наводзячы мішэнь на навігацыйныя элементы і паварочваючы галаву або корпус.

Вы ўбачыце высакаякасную фотапанараму тэрыторыі каля замка і сам замак з інтэрактыўным выклікам некалькіх пакояў замка. Пабываўшы ў Сталовай ізбе і Партрэтнай зале, ёсць магчымасць пагрузіцца ў атмасферу XVII і XVIII стст.

Набыць акуляры віртуальнай рэальнасці можна ў сувенірнай краме музея і ў касе.