Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА

2019-06-01

1 чэрвеня 2019 г. у г.п. Мір прайшло XVI свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА».

У чарговы раз Мірскі замак стаў культурнай пляцоўкай для правядзення свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА». Для наведвальнікаў музея ва ўнутраным дворыку ў 10.30 адбыўся канцэрт ансамбля трубачоў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» – «Залатыя трубы Беларусі» (кіраўнік – Дзмітрый Ціхановіч). Затым у Партрэтнай зале загучалі музычныя шэдэўры ў выкананні вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» – «Беларуская музыка ў замкавай прасторы» (кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь – Наталля Міхайлава).