«LUX MIRUM»

2017-03-20

19 сакавіка ў Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся чарговы канцэрт праекта «LUX MIRUM». 
“ПОЛАЦКІЯ ВЫТОКІ БЕЛАРУСІ” – унікальны канцэрт айчыннай духоўнай музыкі XII – XX стагоддзяў. Саліст – лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў, у тым ліку “Конкурса КАРАЛЕВЫ ЛІЗАВЕТЫ” (Бельгія) і праекта “БОЛЬШАЯ ОПЕРА” тэлеканала “Культура” (Расія), саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юрый ГАРАДЗЕЦКІ.