Летнія музычныя вечары ў Мірскім замку
2019-06-11
чэрвеня ва ўнутраным дворыку Замкавага комплексу «Мір» адбыўся гала-канцэрт «Шэдэўры сусветнага класічнага балета», які аб’яднаў у сабе фрагменты лепшых спектакляў – «Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Тысяча і адна ноч» і многіх іншых. Артысты класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прадставілі самыя цікавыя і яркія нумары з знакамітых балетаў на адной сцэне ў адзін вечар.
Фотаздымкі Яўгеніі Спруць.