Канцэрт рок-музыкі ў Мірскім замку «ROCK-MIR»

2019-07-04

29 чэрвеня а 20 гадзіне ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбыўся канцэрт рок-музыкі «ROCK-MIR». У музычнай праграме былі прадугледжаны выступы такіх кавэр-бэндаў, як «BeachBoogieBand», «К-121» і рок-групы з Філадэльфіі (ЗША) – «WL (WhiskeyLogic)». Кавэр-бэнд «BeachBoogieBand» у 2018 годзе ўвайшоў у дзесятку лепшых кавэр-бэндаў Беларусі ў штогадовай нацыянальнай прэміі Cover King. Рок-гурт «WL (WhiskeyLogic)» – калектыў, які на свае выступы збірае рознаўзроставую публіку, якая любіць весяліцца, танчыць і, вядома ж, слухаць песні розных пакаленняў, пачынаючы з 1960-х і укараняючыся ў 1990-я!