Канцэрт лютневай музыкі ў Мірскім замку

2017-11-13

11 лістапада 2017 г. у Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся канцэрт лютневай музыкі лаўрэата міжнародных конкурсаў, магістра мастацтваў Уладзіміра Захарава. 
У наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць убачыць старадаўні музычны інструмент і атрымаць асалоду ад яго незвычайнага гучання. 
Арганізатары мерапрыемства абяцаюць і далей радаваць наведвальнікаў музея музычнымі сюрпрызамі. Сачыце за падзеямі на нашым сайце!