Канцэрт хору «Cantate Domino»

2020-01-05

5 студзеня 2020 г. а 15 гадзіне ў Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся канцэрт хору «Cantate Domino».

Хор быў заснаваны ў 1999 г. у парафіі Міласэрнасці Божай у Гродне. У яго рэпертуары ёсць творы, як класічных кампазітараў, так і менш вядомых аўтараў духоўнай музыкі (П. Часныкоў, А. Фляркоўскі, Ст. Манюшка, Дж. Вердзі, Л. Бетховен, І. Бах, Ф. Шапэн і інш.). Хор «Cantate Domino» выконвае творы на 5 мовах: рускай, беларускай, польскай, лацінскай, італьянскай.

Дзякуючы шырокай дзейнасці хор мае магчымасць спрыяць захаванню і перадачы культурнай спадчыны.

Кіраўнік калектыву – Генрых Іванавіч Давідовіч.