"Каложскі Благавест"

2018-02-12

Музей «Замкавы комплекс «Мір» выступіў заснавальнікам Гран-пры фестывалю «Каложскі Благавест» 
XVII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест " праходзіў у Гродна з 7 па 10 лютага. Яго ўдзельнікамі сталі 35 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі і Узбекістана, упершыню ў Гродне выступілі царкоўныя хоры з Македоніі і Чарнагорыі. 
«Каложскі Благавест» пачынаўся як конкурс парафіяльных калектываў. Сёння гэта ўжо аўтарытэтная і адкрытая пляцоўка міжнароднага ўзроўню. Штогод на найбуйнейшы ў СНД фестываль праваслаўных песнапенняў з'язджаецца каля 500 удзельнікаў. 
Музей «Замкавы комплекс «Мір» выступіў заснавальнікам Гран-пры 17-га фестывалю. Хор Днепрапятроўскай акадэміі музыкі імя Міхаіла Глінкі (г. Днепр, Украіна, маст. кіраўнік - Юлія Іванова) быў прызнаны лепшым. 
Фота: Аляксандр ШУРСКІ